Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі

 У 2011годзе  нашай школе  было  100 гадоў. Роўна  стагоддзе, цэлае стагоддзе! Але давайце паглядзім, што ж адбылося  за гэтыя  100 гадоў  з  нашай школай , а адбылося  вельмі шматлікае , і  не толькі  з  ёй , але і   з  настаўнікамі, і  з  вучнямі , і  нават  з  цэлай велізарнай  краінай.  Давайце паглядзім , што ж  адбылося за гэты час   ...
Да  Вялікай Кастрычніцкай  сацыялістычнай рэвалюцыі  ў  в .Палонка была толькі  пачатковая школа. Размешчана яна была ў  наёмным памяшканні , а працаваў  у  ёй  адзін  настаўнік. Школу наведвала 25 дзяцей . Толькі адзінкі  сялян , якія  былі  багацейшыя , пасылалі сваіх дзяцей  вучыцца. 
            У  1911 годзе быў пабудаваны  новы  будынак  пачатковай  школы, у  якім навучалася  37 чала век. У  1913 годзе з вёскі Палонка  ніводны  чалавек не вучыўся у сярэдняй   школе. З 1915 года па  1924 год навучанне ў вёсцы не праводзілася , так як школа была спалена  у 1915 годзе , у час першай  сусветнай вайны. 
У  1924 году была пабудавана  польскім урадам  новая школа.
Падчас Белапольска й акупацыі , культурны  і  адукацыйны  ўзровень насельніцтва  Палонкі  навакольных вёсак    быў  нізкім.   У  пачатковай школе  навучалася  ад  27 у 1924 годзе да  95 чала век у  1931 годзе.  З  мэтай  выкаранення  бела рускай культуры навучанне вялося на польскай  мове.  У  1939 годзе  пачатковую  школу наведвала  97 вучняў.   Школа знаходзілася ў  драўлянай хатцы . У  адным пакоі навучаліся дзеці  4-х класаў  адным настаўнікам.
У Важгінтах, Дзекалах, Пераносінах (суседнія  вескі) школ не было. І  толькі  ў  30-х га дах у Пераносінах была одкрыта пачатковая  школа у  наёмным памяшканні. Так як  навучанне і ў   гэтай  школе адбывалася на  польскай  мове , лік  вучняў  рэзка  скарачаўся.  У 1938 годзе  іх  налічвалася  56 чалавек.  Школа размешчана была ў драўляным  будынку з саламяным дахам.   у 80-х гадах у  гэтым жа будынку мясцаваўся хазмаг. 
У  верасні 1939 года пасля  вызвалення  Заходняй Беларусі у  Полонцы  была одкрыта сямігадовая  школа,  ужо ў   1940 годзе  ў  ёй  навучалася  150 чалавек. У  1956 годдзе  пачалося будаўніцтва   сярэдняй школы. У  1959 годзе школа перайшла у новы  будынак,  а  ўсяго  школьных будынкаў  было пять: чатыры  драўляных і  адзін  новы каменны . У  гэтым  жа  годзе быў першы  выпуск навучэнцаў  у колькасці  24 чалавек. 
У  1984 годзе  быў  пабудаваны  сучасны  трохпавярховы  будынак  школы са спартыўным, актавым заламі, сталовой, майстэрняй, падвальным  памяшканнем  для ціра і іншых патрэб. Асобнае  крыло адведзена пачатковым класам. 

     Такая была першая школа                                             Затым школа стала такой

              

У 1984 гаду быў пабудаваны будынак новай сучаснай школы  

  

Раздзелы сайта