Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Ты­дзень беларускай мовы і літаратуры

        21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, “губляюцца” яе адметныя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах.
І каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у Палонкаўскай дзіцячы сад- сярэдняй школе з 15 па 20 лютага ярка і запамінальна прайшоў Ты­дзень беларускай мовы і літаратуры.   У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай “З любоўю да роднага слова”.

      У рамках тыдня былі праведзены мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова.

Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай.

     У мерапрыемствах тыдня  прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

     Для вучняў 6 класа тыдзень пачаўся з інтэлектуальнай гульні “Беларусь у маім сэрцы”.

      16 лютага з вучнямі 5 класа праводзілі гульню “Шчаслівы выпадак”, а вучні 10 класа прынялі ўдзел у гульні “Эрудыт”

    17 лютага вучні 11 класа запрасілі ўсіх прыняць удзел у гульні “Хто жадае стаць выдатнікам”, віктарыне “15 пытанняў аб мове і не толькі”.

     18 лютага дзень прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку –размаўляй па-беларуску”.   У гэты дзень прайшла акцыя “Вітаемся сёння па-беларуску!”. З самай раніцы вучні, настаўнікі, работнікі школы віталіся па-беларуску. Кожны, хто размаўляў на роднай мове, атрымаў цукерку. Настрой ва ўсіх паляпшаўся на вачах. У гэты ж дзень адбыўся і эксперымент-апытванне “Ваша любімае беларускае слова”, які меў на мэце звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Усе жадаючыя маглі напісаць на сардэчках дарагія для іх словы на роднай мове. Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс, яе падтрымалі і дзеці, і дарослыя. Самымі папулярнымі словамі былі: каханне, шчасце, воблака.

       У гэты ж дзень з вучнямі 8-х-9-х класаў была праведзена гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску”. Вучням былі прапанаваны разнастайныя заданні: пераклад слоў, капітанская гульня, тлумачэнне незразумелых слоў. Усе прымалі актыўны ўдзел. Дзень надоўга запомніцца як дарослым, так і дзецям.

       19 лютага вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Беларуская скарбонка”. Спаборнічалі чатыры каманды. Удзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся выконваць заданні. Квэст-гульня была арганізавана па прыпынках: “Літаратурны”, “Лінгвістычны”, “Бліц-пытанне”, “З рога – усяго многа”, “Святы і абрады” і інш. З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні шукалі свае заданні і выконвалі іх.

        20 лютага адбылося закрыццё тыдня. Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам.

                                                                                

      

   

Разделы сайта